Баркалабава  . Храм абраза Божай Маці "Казанскі"
2006.10
Гістарычны агляд:

На галоўнай вуліцы. Пабудавана ў 1904 г. з цэглы.

Помнік архітэктуры неарускага стылю. Падоўжна-восевую аб'ёмную шматпланавую кампазіцыю храма фарміруюць накрытыя рознымі дахамі прытвор, малітоўная зала з бакавымі прыдзеламі, 5-гранная апсіда з 3-граннымі рызніцамі. Уваход аформлены рундуком на 4 слупах-дыньках з перакінутымі праз іх лучковымі аркамі. Неатынкаваныя фасады насычаны архітэктурнай пластыкай: карнізы з сухарыкамі, ліштва з какошнікамі, парныя калонкі, зубчастыя і парэбрыкавыя фрызы і інш.

Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.