Беражна. Храм абраза Божай Маці "Казанскі"
2012.06 Фота: Арабей В.
Гістарычны агляд:

На могілках. Пабудавана ў 2-й палавіне 19 ст. з цэглы і бутавага камяню.

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. 3-часткавую падоўжна-восевую кампазіцыю складаюць узнятыя на высокі цокаль 3-ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) званіца, прамавугольная ў плане малітоўная зала і апсіда з бакавымі рызніцамі. Званіца завершана цыбулепадобным купалам, 2-схільны дах асноўнага аб'ёма — паўсферычным купалам на 8-гранным светлавым барабане і вуглавымі меншага памеру. Атынкаваныя пабеленыя фасады і грані званіцы расчлянёны строенымі і адзіночнымі броўкамі нішамі. У дэкоры выкарыстаны крыжыніцы, вуглавыя калонкі, буйнапрафіляваныя карнізы. У інтэр'еры адкрыты 8-гранны барабан, абапёрты праз ветразевыя скляпенні на 4 слупы.

Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.