Засулле. Храм Раства Іаана Прадцечы
2010.06 Фота: Друпаў А.
Гістарычны агляд:

Пабудавана ў пачатку 21 ст. Крыжова-купальны храм, да якога дабудавана званіца-прытвор (васьмярык на чацверыку). Над сяродкрыжжам узведзены 8-гранны светлавы барабан з цыбулепадобнай галоўкай, над прыдзеламі і 5-граннай апсідай — макаўкі. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.