Брэсцкая вобласць
Баранавіцкі раёнБрэсцкі раёнБярозаўскі раёнГанцавіцкі раёнДрагічынскі раёнЖабінкаўскі раёнІванаўскі раёнІвацэвіцкі раёнКамянецкі раёнКобрынскі раёнЛунінецкі раёнЛяхавіцкі раёнМаларыцкі раёнПінскі раёнПружанскі раёнСтолінскі раён
Віцебская вобласць
Аршанскі раёнБешанковіцкі раёнБраслаўскі раёнВерхнядзвінскі раёнВіцебскі раёнГарадоцкі раёнГлыбоцкі раёнДокшыцкі раёнДубровенскі раёнЛёзненскі раёнЛепельскі раёнМёрскі раёнПастаўскі раёнПолацкі раёнРасонскі раёнСенненскі раёнТалачынскі раёнУшацкі раёнЧашніцкі раёнШаркаўшчынскі раёнШумілінскі раён
Гомельская вобласць
Акцябрскі раёнБрагінскі раёнБуда-Кашалёўскі раёнВеткаўскі раёнГомельскі раёнДобрушскі раёнЕльскі раёнЖлобінскі раёнЖыткавіцкі раёнКалінкавіцкі раёнКармянскі раёнЛельчыцкі раёнЛоеўскі раёнМазырскі раёнНараўлянскі раёнПетрыкаўскі раёнРагачоўскі раёнРэчыцкі раёнСветлагорскі раёнХойніцкі раёнЧачэрскі раён
Гродзенская вобласць
Астравецкі раёнАшмянскі раёнБераставіцкі раёнВаўкавыскі раёнВоранаўскі раёнГродзенскі раёнДзятлаўскі раёнЗэльвенскі раёнІўеўскі раёнКарэліцкі раёнЛідскі раёнМастоўскі раёнНавагрудскі раёнСвіслацкі раёнСлонімскі раёнСмаргонскі раёнШчучынскі раён
Магілёўская вобласць
Асіповіцкі раёнБабруйскі раёнБыхаўскі раёнБялыніцкі раёнГлускі раёнГорацкі раёнДрыбінскі раёнКасцюковіцкі раёнКіраўскі раёнКлімавіцкі раёнКлічаўскі раёнКраснапольскі раёнКруглянскі раёнКрычаўскі раёнМагілёўскі раёнМсціслаўскі раёнСлаўгарадскі раёнХоцімскі раёнЧавускі раёнЧэрыкаўскі раёнШклоўскі раён
Мінская вобласць
Барысаўскі раёнБярэзінскі раёнВаложынскі раёнВілейскі раёнДзяржынскі раёнКапыльскі раёнКлецкі раёнКрупскі раёнЛагойскі раёнЛюбанскі раёнМаладзечанскі раёнМінскі раёнМядзельскі раёнНясвіжскі раёнПухавіцкі раёнСалігорскі раёнСлуцкі раёнСмалявіцкі раёнСтарадарожскі раёнСтаўбцоўскі раёнУздзенскі раёнЧэрвеньскі раён
2007.05
- Гістарычны агляд:
- Царква ў гонар Усіх Святых, в. Дольная Рута, Карэліцкі раён. Яшчэ больш самабытна праблема сінтэзу традыцыйнага тыпу храма і формаўтвараючага пачатку канструкцый, які ўжо ў XX ст. разумелі і як паўнавартасны элемент эстэтызацыі, выявілася ў праваслаўным будаўніцтве. Яскравым прыкладам удалай стылізацыі візантыйскіх форм і рацыянальнага выкарыстання якасцей новых матэрыялаў можа служыць царква ў в. Дольная Рута Карэліцкага раёна. Гэта вельмі цэльны па задуме помнік дойлідства, царква Усіх Святых, пабудаваны ў 1935 г. Тут канструктыўная логіка прататыпу з’явілася асновай прасторавай кампазiцыі. У той жа час мастацкі вобраз храма сфармiраваны на падставе чыстых пласкасных аб’ёмаў, якія ствараюць дынамічную ўзаемасувязь паасобных проста чытаемых форм. Аднанефавая, зальнага тыпу бажніца перакрытая вальмавай страхою з цыбулепадобным шматгранным купалам на васьмерыку. Над бабінцам – аднаярусная званіца з шатровым завяршэннем, ушчыльную да якога прыстаўленыя яшчэ чатыры дэкаратыўныя купалкі-макаўкі. Такая трактоўка артадаксальнага ≪пяціглавія≫, перанесенага з асноўнага аб’ёму на званіцу, зусім не традыцыйная. Аднак руплівая прапрацоўка пучка макавак рэзка кантрастуе з простымі кубічнымі аб’ёмамі ўсяе царквы, ствараючы сваеасаблівы кантрапунктны рытм, прымушаючы прастору гусцець, расцягвацца, вібраваць, ствараючы іерархічную сістэму фокусаў і субдамінантаў. Да бабінца прымкнуты двухкалонны, мініяцюрны ў візуальным успрыманні порцік, які акцэнтуе галоўны ўваход у храм. Шырока вынесеныя прыступкі лесвіцы, моцна вынесены порцік ствараюць даволі самастойны модуль, пранікаючы ў атачаючае асяроддзе. Гэта сведчыць пра новыя ўзаемаадносіны архітэктурнага аб’екта з натуральным атачэннем. Пры жорсткай ўзаемасувязі элементаў будынку тут прасочваецца памкненне да ≪ўцягвання≫ ў іх знешняй прасторы. Сцены царквы Усіх Святых прарэзаныя высокімі i шырокімі аконнымі атворамі (першапачаткова прамавугольнымі) у асноўным аб’ёме і некалькі меншымі ў сценах бабінца. Шырокія паўцыркульныя праёмы пяцігаловай званіцы падкрэсліваюць не толькі яе лёгкасць, якая супрацьпастаўленая ўсяму будынку, але і яе абсалютнае дамінаванне ў выглядзе царквы, настойваючы на асаблівасцях культавых традыцый праваслаў’я. Царква ў ДольнайРуце – характэрны помнік культавага дойлідства, якiўяўляе сабою сiнтэз традыцыйных уяўленняў і новай пластычнай мовы канструктывізму. (Сяргей Харэўскi, “Культавае дойлiдства Заходняй Беларусi 1915–1940 гг.”, Вільня 2008, стар. 90-91). (Інфармацыю знайшоў Чувак А.А.)
- Адрас
- 231433 Гродзенская вобласць, Карэліцкі раён, в. Дольная Рута
- Епархія
- Навагрудская
- Благачынне
- Карэліцкае
- Архітэктар
- невядомы
- Від будаўніцтва
- першапачаткова праваслаўны будынак (пабудова)
- Тыпалогія храма
- прыходскі храм
- Стан храма
- дзейнічае
- Будаўнічы матэрыял сцен
- мураваны
- Год сканчэння будаўніцтва
- 1935
- Стагоддзе сканчэння будаўніцтва
- 20










2008-2025
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на hram.by і аўтараў.