- Гістарычны агляд:
Пабудавана з дрэва. Помнiк народнага дойлідства з элементамi барока.
Царква – трохнефавая базiлiка (у плане – прамавугольнiк са зрэзанымi з усходняга боку вугламi). Галоўны фасад падзелены на два ярусы на ўзроўнi карнiзаў бакавых нефаў i завершаны трохвугольным франтонам. Раней галоўны фасад меў васьмікалонны порцiк, закрыты пазней шалёўкай. Усе сцены царквы вертыкальна ашаляваны дошкамі з нашчыльнікамі і ўмацаваны сцяжнымі брусамі. Галоўны неф накрыты двухсхiльным дахам i завершаны над апсiдай цыбулепадобнай гранёнай галоўкай са шпiлем. Бакавыя нефы маюць аднасхільныя дахі. Сцены бакавых нефаў прарэзаны прамавугольнымi аконнымi праёмамi, цэнтральнага – паўцыркульнымi, размешчанымi пад дахам.
Iнтэр’ер падзелены чатырма слупамi на тры нефы. Перакрыцце бэлечнае, столь падшыўная плоская. Два слупы каля ўвахода падтрымлiваюць хоры. На ўзроўнi столi бакавых нефаў уздоўж сцен галоўнага нефа i алтара зроблена звязаная з хорамi галерэя.Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад. В.Я. Абламскі, І.М. Чарняўскі, Ю.А. Барысюк. – Мінск : БЕЛТА, 2009. (С. 43)
- Адрас
- 225823 Брэсцкая вобласць, Іванаўскі раён, а.г. Опаль, вул. Плаксунова,10
- Тэлефон
- +375 29 225-91-50
- Епархія
- Пінская
- Благачынне
- Іванаўскае
- Архітэктар
- невядомы
- Тыпалогія храма
- прыходскі храм
- Стан храма
- дзейнічае
- Горадабудаўнічае рашэнне
- прыходскі комплекс
- Будаўнічы матэрыял сцен
- драўляны
- Год сканчэння будаўніцтва
- 1796
- Стагоддзе сканчэння будаўніцтва
- 18






2008-2025
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на hram.by і аўтараў.