Опаль. Храм вялікамучаніцы Параскевы Пятніцы
2010.05 Фота: Арабей В.
Гістарычны агляд:

Пабудавана з дрэва. Помнiк народнага дойлідства з элементамi барока.


Царква – трохнефавая базiлiка (у плане – прамавугольнiк са зрэзанымi з усходняга боку вугламi). Галоўны фасад падзелены на два ярусы на ўзроўнi карнiзаў бакавых нефаў i завершаны трохвугольным франтонам. Раней галоўны фасад меў васьмікалонны порцiк, закрыты пазней шалёўкай. Усе сцены царквы вертыкальна ашаляваны дошкамі з нашчыльнікамі і ўмацаваны сцяжнымі брусамі. Галоўны неф накрыты двухсхiльным дахам i завершаны над апсiдай цыбулепадобнай гранёнай галоўкай са шпiлем. Бакавыя нефы маюць аднасхільныя дахі. Сцены бакавых нефаў прарэзаны прамавугольнымi аконнымi праёмамi, цэнтральнага – паўцыркульнымi, размешчанымi пад дахам.


Iнтэр’ер падзелены чатырма слупамi на тры нефы. Перакрыцце бэлечнае, столь падшыўная плоская. Два слупы каля ўвахода падтрымлiваюць хоры. На ўзроўнi столi бакавых нефаў уздоўж сцен галоўнага нефа i алтара зроблена звязаная з хорамi галерэя.

 

Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад. В.Я. Абламскі, І.М. Чарняўскі, Ю.А. Барысюк. – Мінск : БЕЛТА, 2009. (С. 43)