- Гістарычны агляд:
У 2010 годзе было прынята рашэнне аб будаўніцтве новага храма і выдзяленні зямельнага ўчастка на вул. Катоўскага. Афармленне праектна-каштарыснай дакументацыі аказалася спалучана са значнымі фінансавымі выдаткамі.
У 2011 годзе асноўныя намаганні прыходу храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы былі накіраваны на распрацоўку праектна-каштарыснай дакументацыі будучага будынка храма. Былі выкананы ўсе часткі будаўнічага праекта (канструктыўная, архітэктурная, ацяпленне і вентыляцыя, каналізацыя і водазабеспячэнне, электрычная, газазабеспячэння і экалагічная).
26 жніўня 2012 г. на месцы будаўніцтва будучага Свята-Пакроўскага храма быў здзейснены чын асновы царквы і узьняцьця паклоннага крыжа.
20 кастрычніка 2012 года Высокапраасвяшчэннейшы Арцемій архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі заклаў першы камень у падмурак Пакроўскага храма ў Ваўкавыску.
У 2013 г. былі ўзведзены падмуркі царквы.
У 2014 г. пачалося ўзвядзенне сцен будучага храма.
- Адрас
- 231099 Гродзенская вобласць, г.Ваўкавыск, вул. Катоўскага
- Тэлефон
- +375 (29) 266-04-52, +375 (29) 373-44-15, +375 (1512) 5-22-46
- Епархія
- Гродзенская
- Благачынне
- Ваўкавыскае
- Вэб сайт
- http://hram-pokrov.org/
- Від будаўніцтва
- першапачаткова праваслаўны будынак (пабудова)
- Тыпалогія храма
- прыходскі храм
- Стан храма
- будуецца
- Горадабудаўнічае рашэнне
- прыходскі комплекс
- Будаўнічы матэрыял сцен
- мураваны
- Год пачатку будаўніцтва
- 2012
- Стагоддзе пачатку будаўніцтва
- 21









2008-2025
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на hram.by і аўтараў.