Ваўкавыск. Храм Пакрова Божай Маці
2010.08 Фота: Арабей В.
Гістарычны агляд:

Будынак на вуліцы Алейнай горада Ваўкавыска, дзе ў цяперашні час знаходзіцца храм Пакрова Божай Маці, быў пабудаваны ў 1908 г.і належаў польскай гімназіі. У 2004 годзе раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне перадаць гэты будынак суполцы храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы.

У 2010 годзе былі праведзены даследаванні тэхнічнага стану будынка Пакроўскага храма. У выніку мэтазгодным аказалася прыняцце рашэння аб будаўніцтве новага храма і выдзяленні зямельнага ўчастка на вул. Катоўскага. 26 жніўня 2012 г.на месцы будаўніцтва будучага храма быў здзейснены чын заснавання царквы і ўзвядзення паклоннага крыжа. 20 кастрычніка 2012 г. Высокапраасвяшчэннейшы Арцемій, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі, заклаў першы камень у падмурак Пакроўскага храма ў Ваўкавыску.

(Храм Покрова Пресвятой Богородицы [Электронный ресурс] // Гроденская епархия Белорусской Православной Церкви Московского Патриархата. – Режим доступа: https://orthos.org/khramy/kartochki-khramov/khram-pokrova-presvyatoi-bogorodify-volkovysk//. – Дата доступа : 28.04.2024.)