Дубок. Храм прарока Іллі
2008.05
Гістарычны агляд:

Пабудавана на мяжы 18 — 19 ст. з дрэва.

   Помнік народнага дойлідства. Прамавугольны ў плане зруб храма пераходзіць у 3-гранную апсіду, па фронце праз кароткі бабінец да яго далучана 3-ярусная 4-гранная званіца. Асноўны аб'ём накрыты агульным дахам з вальмамі над апсідай, шацёр званіцы і апсіды завершаны макаўкамі, Архітэктурная выразнасць пазбаўленага дэкору будынка дасягаецца выключна кампазіцыйнымі сродкамі, што спрадвеку было характэрна для народнага дарўлянага дойлідства: гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў фігурных ліштвах, вуглы апрацаваны накладнымі, ў апсідзе паўцыркульная люкарна.

   Сцены малітоўнай залы, якая непасрэдна раскрываецца ў апсіду і бабінец, зрублены з брусоў, не ашаляваны, пафарбаваны.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.