Тураў. Капліца мучанікаў Барыса і Глеба
2013.05 Фота: Арабей В.
Гістарычны агляд:

На заходняй ускраіне горада. Пабудавана ў 2005 г. з цэглы. Вырашана цэнтрычным 4-гранным аб'ёмам з 5-граннай апсідай, завершаным шатровым дахам з макаўкай. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі. Уваход вырашаны 2-слуповым ганкам.

А.М. Кулагін "Праваслаўныя храмы Беларусі" (2007)