Слуцк. Капліца вялікамучаніцы Варвары
2006.07
Гістарычны агляд:

Капліца ў імя святой велікамучаніцы Варвары

   У цэнтры горада. Пабудавана ў 1990-я гг. з дрэва. Вырашана ў традыцыях царкоўнага дойлідства Рускай Поўначы 17 ст. Цэнтрычны крыжовы ў плане зруб завершаны па цэнтры 2-ярусным 8-гранным барабанам пад высокім шатровым дахам з цыбулепадобным купалам у завяршэнні. Бочкавыя пакрыцці прытвора, прыдзелаў, апсіды завершаны макаўкамі. Грані зруба прарэзаны адзінарнымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4