Баравое. Храм вялікамучаніка Георгія Перамоганосца
2013.05 Фота: Арабей В.
Гістарычны агляд:
У архіўных дакументах гаворыцца пра тое, што царква ў с.Баравое была пабудавана і асвечана ў 1865 г., а да гэтага часу была капліца. Царква была пабудавана ў імя Святой Троіцы і размяшчалася на могілках. Па вонкавай форме царква мела выгляд прастакутніка. У 1896 г. у царкве быў зроблены рамонт, а ў 1898 г. яна была пафарбавана ўнутры і звонку. Ад часу свайго заснавання да 1943 г. гэта царква з'яўлялася прыпісной да мілошавіцкага прыходу, таму ўсе святары, якія служылі ў той час на мілошавіцкім прыходзе духоўна акармлялі і паству с.Баравое. У 1943 г. калі ўся вёска была спалена, храм застаўся цэлым, але набажэнствы ў ім не здзяйсняліся. У хуткім часе мясцовыя ўлады распарадзіліся вынесці ўсю маёмасць храма ў невядомым кірунку. У абрабаваным выглядзе храм прастаяў да 1995 г. і ў гэтым годзе, з-за вельмі трухлявага стану ён быў разабраны. У 1998 г. на месцы старой разабранай царквы, вернікі пабудавалі новую царкву, якая 29 красавіка 1999 г. была асвечана кіруючым архірэем. Інфармацыя з сайту Тураўскай епархіі (http://www.turov.by/eparhia/temples/58)