Вялікія Вераб'евічы. Храм вялікамучаніка Георгія Перамоганосца
2007.08
Гістарычны агляд:

На ўскраіне вёскі. Пабудавана ў канцы 20 ст. з цэглы. Прыпісна да Ражджаства-Багародзіцкай царквы в. Поўбераг.

Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам пад 2-схільным дахам. Кананічнае пакрыццё паўкруглай апсіды завершана гранёным шпілем з крыжом на «яблыку». Неатынкаваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4