- Гістарычны агляд:
Свята-Георгіеўская царква ў Вялікіх Круговічах размяшчаецца ў цэнтры вёскі. Пабудавана яна на грошы мясцовага памешчыка Ксаверыя Абуховіча ў 1771 годзе. Першапачаткова, па ўсёй бачнасці, была ўніяцкай. У XIX стагоддзі была пераведзена ў праваслаўе, тады, хутчэй за ўсё, капітальна рамантавалася ці ўвогуле перастрайвалася. Мабыць, менавіта з-за гэтага ў шматлікіх літаратурных крыніцах перыядам яе пабудовы лічыцца другая палова XIX стагоддзя.
Царква – помнік народнага драўлянага дойлідства. Двухзрубны храм: асноўны купалападобны аб'ём з трохграннай апсідай і бакавымі рызніцамі. У прасторавай кампазіцыі дамінуе высокі васьмігранны барабан са шлемападобным купалам. Арачныя аконныя праёмы аформлены рызнымі ліштвамі. Унутры апсіду вылучае двухярусны іканастас на сямнаццаць абразоў. Асобна пастаўлена званіца.У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 19 ст. з дрэва як прыходская'. Асобна пастаўлена званіца.
Помнік народнага дойлідства. Двухзрубны храм: асноўны кубападобны аб'ём з 3-граннай апсідай і бакавымі рызніцамі. У прасторавай кампазіцыі дамінуе высокі 8-гранны барабан са шлемападобным купалам. Арачныя аконныя праёмы аформлены разнымі ліштвамі.
Унутры апсіду вылучае 2-ярусны іканастас на 17 абразоў. Абраз 18 ст. «Маці Божая» і драўляная скульптура «Укрыжаванне».
' Описание церквей и приходов Минской епархии. Слуцкий уезд. Мн., 1897. С. 142.
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
- Адрас
- 225452 Брэсцкая вобласць, Ганцавіцкі раён, в.Вялікія Круговічы
- Епархія
- Пінская
- Благачынне
- Ганцавіцкае
- Від будаўніцтва
- першапачаткова праваслаўны будынак (пабудова)
- Тыпалогія храма
- прыходскі храм
- Стан храма
- дзейнічае
- Горадабудаўнічае рашэнне
- асобная пабудова
- Будаўнічы матэрыял сцен
- драўляны
- Стагоддзе сканчэння будаўніцтва
- 19










2008-2025
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на hram.by і аўтараў.