Даматканавічы. Храм вялікамучаніка Георгія Перамоганосца
2006.05
Гістарычны агляд:

На паўночна-заходняй ускраіне вёскі, у полі. Пабудавана ў 1866 г.', абкладзена цэглай і павялічана ў канцы 20 ст. Падоўжаны прамавугольны ў плане аб'ём пераходзіць у 2-гранную апсіду з бакавой рызніцай. Двухсхільны дах па цэнтры пераходзіць у шатровы, над апсідай у вальмавы; завершаны з фасада 4-гранным шатровым зашклёным барабанам званіцы, шацёр і вальмы апсіды — цыбулепадобнымі галоўкамі. Плоскасныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Уваход аформлены слуповым ганкам пад 2-схільным пакрыццём.

 ' РДГА, ф. 799, воп. 33, спр. 819, арк. 18.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.