- Гістарычны агляд:
Пабудавана ў 1910-я гг. з дрэва на месцы драўлянага храма, узведзенага ў 1807 г. на сродкі ўладальніка маёнтка князя Міхаіла Радзівіла. Да 1990-х гг. не дзейнічала.
Помнік драўлянага дойлідства неарускага стылю. Падоўжна-восевую крыжовую ў плане кампазіцыю манументальнага будынка фарміруюць паслядоўна размешчаныя 5 зрубаў: бабінец, квадратная ў плане малітоўная зала з бакавымі прыдзеламі, 5-гранная апсіда. Над бабінцам узносіцца 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца з высокім шпілем. Чатырохсхільны дах асноўнага аб'ёму завершаны магутным светлавым чацверыком з шатром і макаўкай. Прыдзелы і апсіда накрыты вальмавымі дахамі, завершаны ступеньчатымі шчытамі. Уваход вырашаны своеасаблівым 2-слуповым рундуком, накрытым 2-схільнай з паўвальмай навіссю, завершанай макаўкай. Усе аб'ёмы па перыметры апяразаны развітымі вытанчана прафіляванымі карнізамі. Прамавугольныя аконныя праёмы ўпрыгожаны фігурнымі сандрыкамі на кранштэйнах. Дэкаратыўнае багацце фасадам надаюць чаргаванне вертыкальнай і гарызантальнай шалёўкі, шматлікія цягі і разныя арнаментальныя паясы.
У інтэр'еры цэнтральная падкупальная прастора перакрыта гранёным шатровым скляпеннем. Пяцігранная частка апсіды перагародкай адведзена пад рызніцу. Падлога выкладзена керамічнай пліткай.
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
- Адрас
- 223931 Мінская вобласць, Капыльскі раён, в. Лешня
- Епархія
- Слуцкая
- Благачынне
- Капыльскае
- Архітэктар
- невядомы
- Від будаўніцтва
- рэстаўрацыя
- Тыпалогія храма
- прыходскі храм
- Стан храма
- дзейнічае
- Будаўнічы матэрыял сцен
- драўляны
- Год сканчэння будаўніцтва
- 1910
- Стагоддзе сканчэння будаўніцтва
- 20









2008-2025
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на hram.by і аўтараў.