- Гістарычны агляд:
У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1911 г. з дрэва на месцы храма 1700 г.'
Помнік архітэктуры з рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана крыжовай у плане аб'ёмна-прасторавай кампазіцыяй: працяглы прамавугольны ў плане прытвор-бабінец, папярочны аб'ём малітоўнай залы, 5-гранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Сяродкрыжжа завершана 8-гранным барабанам з цыбулепадобнай галоўкай. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Над фасадамі надбудавана 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з макаўкай.
'Материалы по истории и географии Дисненского и Виленского уездов. Витебск, 1896. С. 148; Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, «Дело церкви м. Переабродье».
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
- Адрас
- 211932 Віцебская вобласць, Міёрскі раён, в.Пераброддзе
- Епархія
- Полацкая
- Благачынне
- Мёрскае
- Архітэктар
- невядомы
- Від будаўніцтва
- першапачаткова праваслаўны будынак (пабудова)
- Тыпалогія храма
- прыходскі храм
- Стан храма
- дзейнічае
- Будаўнічы матэрыял сцен
- драўляны
- Год сканчэння будаўніцтва
- 1911
- Стагоддзе сканчэння будаўніцтва
- 20





2008-2025
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на hram.by і аўтараў.