Ліда. Званіца
2014.10 Фота: Чувак А.
Гістарычны агляд:

Незвычайнае архітэктурнае збудаванне размяшчаецца ў горадзе Ліда на скрыжаванні вуліц Камуністычнай і Машэрава: памятны знак-сімвал у гонар 2000-годдзя Раства Хрыстова.

Гэта двух'ярусная стылізаваная дваццаціметровая званіца белага колеру і надпісам «2000-годдзе Раства Хрыстова», на месцы звона цепліцца лампада як сімвал Святога Духа. Другі ярус упрыгожваюць статуі евангелістаў - Марка, Лукі, Матфея і Яна. На першым ярусе, пад статуямі, - вытрымкі з Евангелля.

Праект распрацавалі архітэктары ОУПП «Гроднаграмадзянпраект».