Мар'іна Горка. Капліца Пакрова Божай Маці
2008.08 Фота Тарасевіча В.М.
Гістарычны агляд:

На тэрыторыі ваеннага гарадка. Пабудавана ў канцы 20 ст. Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам, да якога далучаны папярочны прытвор з надбудаванай над ім 8-граннай драўлянай званіцай. Двухсхільны дах над алтарнай часткай і шацёр званіцы завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.