Дзяляцічы. Храм Узвіжання Крыжа Гасподняга
2007.08
Гістарычны агляд:

На могілках. Пабудавана ў 1876 г. з дрэва. Побач з царквой пастаўлена 2-ярусная званіца з бутавага каменю. Прыпісана да Ільінскай царквы ў г.п. Любча.

   Помнік народнага дойлідства. Да кубападобнага аб'ёму малітоўнай залы далучаны 2-ярусны бабінец і 5-гранная апсіда з 2 нізкімі бакавымі рызніцамі. Шатровы дах асноўнага зруба завершаны цыбулепадобным купалам на гранёным барабане. Уваход арганізаваны праз нізкую прыбудову прытвора. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах з сандрыкамі, дэкарыраваны вуглавымі лапаткамі. Абраз пачатку 19 ст. «Маці Божая з дзіцем».

   Побач з царквой пастаўлена 2-ярусная званіца з бутавага каменю.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.