Лагойск. Крыніца свяціцеля Мікалая Цудатворца
2021.09 Фота: Шкарупа Т.
Гістарычны агляд:

Капліца на крыніцы ўзгадвалася ў дакументах яшчэ ў XIX ст. Нават у савецкія часы людзі прыходзілі сюды, каб набраць святой вады.

У 1998 годзе пачалося добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол крыніцы. У 2000 г. крыніца ў імя свяціцеля Мікалая была асвечана. З 2008 г. Лагойская крыніца з'яўляецца гідралагічным помнікам прыроды мясцовага значэння. Дзве купелі былі ўзведзены на ахвяраванні мясцовых жыхароў у 2005 і 2012 гадах.

(Інфармацыя з сайтаў: logoysk.byrodnikbel.by)