- Гістарычны агляд:
Царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца
У цэнтры вёскі, на могілках. Пабудавана ў 1-й палавіне 19 ст. з цэглы і бутавага каменю як капліца-пахавальня ўладальнікаў маёнтка. З 1866 г. праваслаўная царква, у 1920-я гг. вернута католікам, у канцы 20 ст. зноў царква.
Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Вырашана ў форме купальнай ратонды з масіўнай глухой атынкаванай сцяной (таўшчыня 1,5 м) і кананічным дахам з макаўкай у завяршэнні. Уваход вылучаны 4-слуповай аркадай з трохвугольным франтонам. Плоскасная сцяна крапавана цокалем і падкарнізнай цягай.
Прастора інтэр'ера вырашага адзіным цыліндрычным аб'ёмам, перакрытым сферычным купалам з абходнай галерэяй у аснаванні і круглай люкарнай у цэнтры. Сцяна рытмічна расчлянёна 4 арачнымі нішамі для скульптуры (не захавалася). Насупраць уваходнага праёма размешчаны алтар у выглядзе перагародкі з 4-калонным іанічна-дарычным порцікам на высокім пастаменце і шырокай арачнай нішай у тоўшчы сцяны. Пры галоўным уваходзе вінтавая лесвіца на абходную галерэю і ў склеп, які вырашаны ў выглядзе круглай залы з цэнтральным апорным стоўпам і цыліндрычным перакрыццем з люнетамі. Па перыметры сцяны глыбокія лучковыя нішы-калумбарыі.
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
- Адрас
- 222372 Мінская вобласць, Валожынскі раён, в. Пральнікі
- Епархія
- Маладзечанская
- Благачынне
- Ракаўскае
- Архітэктар
- невядомы
- Від будаўніцтва
- перапрафіляванне з храмаў іншых канфесій
- Тыпалогія храма
- прыходскі храм
- Стан храма
- дзейнічае
- Будаўнічы матэрыял сцен
- мураваны



2008-2025
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на hram.by і аўтараў.