Стары Крыўск. Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца
2009.08
Гістарычны агляд:

Царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца

   У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 19 ст. з дрэва.

   Помнік народнага дойлідства. Чатырохчасткавую падоўжна-восевую кампазіцыю фарміруюць прамавугольныя зрубы нізкага прытвора, бабінца, малітоўнай залы, апсіды. Элементы асіметрыі ў кампазіцыю ўносіць бакавы прыруб прыдзела. Над 2-схільным дахам бабінца ўзведзены 4-гранны шатровы барабан. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны невялікімі прамавугольнымі і арачнымі (у малітоўнай зале) аконнымі праёмамі. Абразы «Маці Божая Апека» (мяжа 17 — 18 ст.), «Хрыстос на прастоле» (мяжа 19 — 19 ст.), «Маці Божая Ахтырская» і «Хрыстос» (сярэдзіна 19 ст.), «Флор і Лаўр» (2-я палавіна 19 ст.).

5 студзеня 2010 г. храм згарэў.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4