Нач. Храм Архангела Міхаіла
2010.05 Фота Герасімені В.
Гістарычны агляд:

Царква ў імя святога архангела Міхаіла ў Начы размяшчаецца на могілках. Пабудавана ў 1870 годзе з дрэва. З’яўляецца помнікам народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам з двухграннай алтарнай часткай пад вальмавым дахам, вынас якога на фасадзе падтрыманы чатырма слупамі. Сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі і дзвярнымі праёмамі. На прыканцы 1980-х гадоў сцены абабіты нерыфлёным шыферам.

http://www.gants-region.info/publ/vitalij_gerasimenja/khryscijanskija_svjatyni_gancawshchyny/chastka_trehcjaja_laktyshy_nach_guta_jasenec/13-1-0-105

На могілках. Пабудавана ў 1870 г. з дрэва.

   Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным з 2-граннай алтарнай часткай зрубам пад вальмавым дахам, вынас якога на фасадзе падтрыманы 4 слупамі. Сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі і дзвярнымі праёмамі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4