Рамель. Храм Архангела Міхаіла
2009.05
Гістарычны агляд:

Царква ў імя святога архангела Міхаіла

   У цэнтры вёскі, побач з храмам 18 ст. Пабудавана ў 1999 г. з цэглы. Кубападобная малітоўная зала завершана магутным 8-гранным барабанам і вуглавымі макаўкамі. Над прамавугольным прытворам надбудавана 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з цыбулепадобнай галоўкай. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі, уваход вылучаны 2-слуповым ганкам пад 2-східьным пакрыццём.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4