- Гістарычны агляд:
Пабудавана ў 1889 г. з цэглы і бутавага каменю.
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Крыжова-купальны храм з паўкруглай апсідай, бакавымі прыдзеламі, кароткай трапезнай, да якой далучаецца 3-ярусная званіца (2 васьмярыкі на чацверыку) завершана купальным пакрыццём, сяродкрыжжа — 8-гранным светлавым купальным барабанам, грані якога прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі, дэкарыраваны нішамі, паўкалонкамі і прафіляванымі броўкамі. Падобнымі сродкамі вырашаны васьмярык званіцы. Арачны ўваходны праём аформлены кілепадобным парталам. Паліхромная бутавая муроўка спалучаецца з атынкаванымі і пабеленымі злементамі дэкору (вуглавыя лапаткі, ліштвы арачных аконных праёмаў, прафіляваныя карнізы і інш.) .
У інтэр'еры пануе падкупальная прастора сяродкрыжжа, вылучаная з 4 бакоў арачнымі прасветамі. Апсіда вылучана драўляным іканастасам.
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
- Адрас
- 222320 Мінская вобласць, Маладзечанскі раён, в.Краснае, вул.1 Мая
- Тэлефон
- +375-176-79-65-72
- Епархія
- Маладзечанская
- Благачынне
- Радашковіцкае
- Архітэктар
- невядомы
- Від будаўніцтва
- першапачаткова праваслаўны будынак (пабудова)
- Тыпалогія храма
- прыходскі храм
- Стан храма
- дзейнічае
- Горадабудаўнічае рашэнне
- асобная пабудова
- Будаўнічы матэрыял сцен
- мураваны
- Год сканчэння будаўніцтва
- 1860
- Стагоддзе сканчэння будаўніцтва
- 19

















2008-2025
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на hram.by і аўтараў.