- Гістарычны агляд:
На могілках. Пабудавана ў 1842 — 44 гг. за кошт князя Радзівіла і памешчыка Грыневіча, прыгонныя сяляне якіх складалі прыход. Перабудавана ў 1863 г. за кошт казны, з якой на перабудову і іканастас выдзелена 2 тыс. 202 рублі. Адрамантавана ў 1904 г.
Помнік народнага дойлідства з рысамі неарускага стылю. Кубападобны зруб храма накрыты 4-схільным гонтавым дахам, завершаным цыбулепадобнай галоўкай на шатровым пакрыцці 8-граннага барабана. З заходу далучаны 2-ярусны прытвор-званіца пад 2-схільным дахам, з усходу — 5 -гранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Бакавыя фасады завершаны трохвугольнымі франтонамі са здвоенымі слыхавымі аконнымі праёмамі, фланкіраванымі пілястрамі. Гарызантальна ашаляваныя сцены аформлены вуглавымі разнымі накладкамі, ліштвамі аконных праёмаў, апяразаны карнізам.
У інтэр'еры выяўлена канструкцыя перакрыцця — 4 слупы падтрымліваюць бэлькі плоскай падшыўной столі. Апсіду вылучае 1-ярусны іканастас (1911) на 11 абразоў.
Перад царквой пастаўлена з бутавага каменю 2-ярусная брама-званіца з 3-арачным праходам 1-га і арачнымі прасветамі 2-га яруса-звона; накрыта шатровым дахам з макаўкай.
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
- Адрас
- 222632 Мінская вобласць, Нясвіжскі раён, в.Лань
- Епархія
- Слуцкая
- Благачынне
- Нясвіжскае
- Архітэктар
- невядомы
- Від будаўніцтва
- першапачаткова праваслаўны будынак (пабудова)
- Тыпалогія храма
- прыходскі храм
- Стан храма
- дзейнічае
- Горадабудаўнічае рашэнне
- прыходскі комплекс
- Будаўнічы матэрыял сцен
- драўляны
- Год сканчэння будаўніцтва
- 1842
- Стагоддзе сканчэння будаўніцтва
- 19









2008-2025
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на hram.by і аўтараў.