Мілаславічы. Храм Пакрова Божай Маці
2006.09
Гістарычны агляд:

На цэнтральнай плошчы. Пабудавана ў 2-й палавіне 19 ст. з цэглы.

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускагастылю. Кананічную 4-часткавую кампазіцыю фарміруюць прытвор, трапезная, малітоўная зала, 5-гранная апсіда з бакавымі гранёнымі рызніцамі. Над асноўным кубападобным аб’ёмам надбудаваны светлавы барабан-чацвярык. Аб’ёмы накрыты пакатымі дахамі. Галоўны ўваход аформлены ганкам-рундуком, бакавыя – прамавугольнымі парталамі з фігурнымі 3-пялёсткавымі франтонамі. Такой жа формы сандрыкамі аформлены арачныя аконныя праёмы. Аб’ёмы апяразаны прафіляванымі карнізамі. У інтэр’еры ўсе памяшканні адкрываюцца ў цэнтральную 2-светлавую прастору арачнымі праёмамі.

 

Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007. – стар. 264.