Крошын. Храм вялікамучаніка Панцеляймона
2016.06 Фота: Чувак А.
Гістарычны агляд:

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 2000 г. з цэглы.

   Вырашана ў стылізаваных формах старажытнарускага дойлідства. Цэнтрычны 4-гранны аб'ём накрыты сферычным купалам, завершаным 8-гранным светлавым барабанам пад шлемападобным купалам. Апсіда вырашана цыліндрычным аб'ёмам пад конхавым пакрыццём. Фасады па цэнтры вылучаны перспектыўна прафіляванымі рызалітамі з кілепадобнымі завершамі, прарэзаны вузкімі арачнымі аконнымі і ўваходнымі праёмамі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4