- Гістарычны агляд:
Царква ў імя святой велікамучаніцы Параскевы Пятніцы
У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1997 г. з цэглы на месцы драўлянага храма 1866 г., пры якім у 1884 г. была адкрыта царкоўнапрыходская школа'.
Вырашана ў стылізаваных формах царкоўнага дойлідства 2-й пал. 19 ст. Развітую аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю фарміруюць прытвор-званіца (васьмярык на чацверыку), трапезная, кубападобны аб'ём малітоўнай залы, паўкруглая апсіда. Сілуэт храма фарміруюць пяцікупалле центральнага кубападобнага аб'ёму і 2-ярусны цыбулепадобны купал званіцы.
Асноўная архітэктурная тэма — арачны аконны праём разнастайнай трактоўкі: вялізны на бакавых фасадах, фланкіраваны вокнамі сярэдняй вялікасці і невялікімі на дугім ярусе. Выкарыстаны паўкруглыя вокны-люкарны. Уваход аформлены высокім 2-слуповым ганкам з 2-схільным пакрыццём. Драўляныя разныя царскія вароты 1767 г.
' Минские епархиальные ведомости. 1886. № 7-8. С.172.
Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.
- Адрас
- 225557 Брэсцкая вобласць, Столінскі раён, в.Альшаны, вул.Савецкая, 1
- Епархія
- Пінская
- Благачынне
- Столінскае
- Вэб сайт
- http://www.paraskeva.by/
- Архітэктар
- невядомы
- Від будаўніцтва
- першапачаткова праваслаўны будынак (пабудова)
- Тыпалогія храма
- прыходскі храм
- Стан храма
- дзейнічае
- Будаўнічы матэрыял сцен
- мураваны






2008-2025
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на hram.by і аўтараў.