Сычы. Храм вялікамучаніцы Параскевы Пятніцы
2014.04 Фота: Фёдарава Т.
Гістарычны агляд:

Царква ў імя святой велікамучаніцы Параскевы Пятніцы

   На ўсходняй ускраіне вёскі, на месцы ранейшага храма. Пабудавана ў 19 ст. з цэглы, дабудавана ў 1881 г.

    Помнік архітэктуры з рысамі класіцызму: кампактны прамавугольны ў плане асноўны аб'ём накрыты 2-схільным дахам з вальмай над алтарнай часткай. Над ім у цэнтры ўзвышаецца цыбулепадобная галоўка на 8-гранным барабане. Такое ж завяршэнне мае ўзведзеная над галоўным уваходам 3-ярусная 4-гранная шатровая званіца. Плоскасныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасценках, апяразаны прафіляваным карнізам.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4