Замошша. Храм апосталаў Пятра і Паўла
2007.07
Гістарычны агляд:

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1893 г. з цэглы.
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Чатырохчасткавую аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю фарміруюць 2-ярусны 4-гранны шатровы прытвор-званіца, кароткая трапезная, кубападобная малітоўная зала пад шатровым дахам з макаўкай, гранёная апсіда. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і руставанымі лапаткамі, апяразаны гарадковымі фрызамі. Уваход аформлены кілепадобным парталам.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.