Насілава. Храм Праабражэння Гасподняга
2006.09
Гістарычны агляд:

Пабудавана ў пачатку 21 ст. Вырашана прамавугольным у плане, узнятым на высокі цокаль аб'ёмам з бакавымі прыдзеламі. Сяродкрыжжа 2-схільных дахаў завершана 8-гранным светлавым барабанам, над шатром якога, як і над званіцай, цыбулепадобная галоўка. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмам з глыбокімі перспектыўнымі адхіламі. Уваход вырашаны лоджыяй з высокім лесвічным каскадам.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4