- Гістарычны агляд:
в. Гершоны,
Брэсцкага раёна
Царква ў гонар Ражджаства Прасвятой Багародзіцы
У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1866 — 69 гг. з цэглы.
У 1864 г. брэсцкі епіскап Іграцій хадайнічаў аб будаўніцтве мураванага храма, абгрунтоўваючы хадайніцтва вялікай колькасцю прыхаджан(931 чал.) , тым , што храм павінен знаходзіцца побач з шашой паштовага Валынскага тракту, непадалёку ад Валынскага фарштата Брэст-Літоўскай крэпасці. Обер-пракурор Св. Сінода вылучыў крэдыт на будаўніцтва ў 6 тыс. рублей на 20 гадоў з капітала духавенства Заходняга краю. Падрадчыкамі будаўніцтва мураванага храма былі мяшчане Чернігаўскай губерні Іван Сяргееў і Гардзей Назараў. Праект складзены брэсцкім гарадскім архітэктарам М.Барташэўскім пры ўдзеле гарадскога архітэктара К.Гросмана і гродзенскага губернскага архітэктара Міхайлоўскага'. Храм асвячоны 24.7.1887 г.
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Мае падоўжна-восевую аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю, якая складаецца са званіцы, трапезнай, малітоўнай залы, 5-граннай апсіды з бакавой рызніцай. Апошняя ўносіць слаба выяўлены элемент асіметрыі ва ўраўнаважаную пабудову храма. Яго дамінантамі з'яўляюцца 2-ярусная шатровая званіца (васьмярык на чацверыку) , завершаная цыбулепадобнай галоўкай, і такі ж купалок на 8-гранным светлавым барабане над 4-схільным дахам асноўнага аб'ёму. Шматпланавасць агульнай прасторавай кампазіцыі будынка дасягаецца чаргаваннем высокіх аб'ёмаў званіцы і залы і нізкіх трапезнай , апсіды і рызніцы. З арсенала старажытнага царкоўнага дойлідства запазычаны акантоўка аб'ёмаў аркатурнымі паясамі і вуглавымі лапаткамі, кілепадобныя ліштвы аконных праёмаў званіцы, прафіляваныя нішы.
' НГАБ у г. Гродна, ф. 8, воп. 1, спр. 1300, арк. 2; ф. 1. спр. 354, спр. 2, 34 — 58.
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
- Адрас
- 225001 Брэсцкая вобласць, Брэсцкі раён, в. Гершоны
- Тэлефон
- (8-029) 696-38-18 а. Мікалай Тупчык
- Епархія
- Брэсцкая
- Благачынне
- Брэсцкае раённае
- Архітэктар
- Барташэўскі М., Гросман К.
- Від будаўніцтва
- першапачаткова праваслаўны будынак (пабудова)
- Тыпалогія храма
- прыходскі храм
- Стан храма
- дзейнічае
- Будаўнічы матэрыял сцен
- мураваны
- Год пачатку будаўніцтва
- 1866
- Год сканчэння будаўніцтва
- 1869
- Стагоддзе пачатку будаўніцтва
- 19
- Стагоддзе сканчэння будаўніцтва
- 19






2008-2025
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на hram.by і аўтараў.