Дубрава. Храм Раства Прасвятой Багародзіцы
2006.06
Гістарычны агляд:

На ўсходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1990-я гг.

   Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам пад 2-схільным дахам, завершаным над алтарнай часткай 8-гранным барабанам з макаўкай. Да франтальнага фасада далучана 3-ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) шатроавя званіца, завершаная цыбулепадобнай галоўкай.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.