- Гістарычны агляд:
У заходняй частцы вёскі. Пабудавана ў 1783 г. з дрэва. Да 1990-х не дзейнічала. Перад царквой пастаўлена драўляная званіца-брама каркаснай канструкцыі.
Помнік народнага дойлідства. Падоўжна-восевая кампазіцыя храма складаецца з прамавугольнага асноўнага зруба і 5-граннай апсіды з бакавымі нізкімі рызніцамі. Агульны дах па цэнтры завершаны 8-гранным барабанам з цыбулепадобным купалам. Галоўны фасад вырашаны плоскасна і завершаны трохвугольным франтонам даху з паўкруглай люкарнай у тымпане. Вертыкальна ашаляваныя сцены расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і вертыкальнымі бусамі-сцяжкамі ў прасценках.
У залу над уваходам выступаюць хоры, падтрыманыя 2 слупамі. Абразы 17 – 18 ст.: «Хрыстос Пантакратар», «Маці Божая Адзігітрыя», «Мікалай Угоднік», «Узнясенне», абразы 19 ст.: «Спас Пантакратар», «Архангел Міхаіл», «Святы Сцяфан», «Святы Фадзей», «Багародзіца з дзіцем».
(Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі : Энцыкл. давед. / А. М. Кулагін. – Мінск : “Беларус.Энцыкл.”ім. П. Броўкі, 2007. – C. 237.)
- Адрас
- 225820 Брэсцкая Вобласць, Іванаўскі раён, в. Ляскавічы, вул. Касманаўтаў, 1а
- Тэлефон
- +375 29 829-91-90
- Епархія
- Пінская
- Благачынне
- Іванаўскае
- Архітэктар
- невядомы
- Тыпалогія храма
- прыходскі храм
- Стан храма
- дзейнічае
- Горадабудаўнічае рашэнне
- прыходскі комплекс
- Будаўнічы матэрыял сцен
- драўляны
- Год сканчэння будаўніцтва
- 1783
- Стагоддзе сканчэння будаўніцтва
- 18








2008-2025
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на hram.by і аўтараў.