Парэчча. Храм Раства Прасвятой Багародзіцы
2008.08 Фота: Друпаў А.
Гістарычны агляд:

Абноўлены на месцы храма 1912 года, які быў знішчаны пажарам.

 

   У цэнтры вёскі. Пабудавана ў канцы 20 ст. з дрэва на месцы храма 1912 г.'

   У аснове планіровачнай арганізацыі храма цэнтральны 3-ярусны квадратны зруб, да якога далучаны бакавыя прамавугольныя прыдзелы і прытвор, 5-гранная апсіда з маленькімі бакавымі рызніцамі. Дынамічна вертыкальна развітую аб'ёмную кампазіцыю фарміруюць 3-ярусная званіца (васьмярык на 2 чацверыках) з востраканечным шатром і сферычны купал з цыбулепадобнай галоўкай над 3-м чацверыковым ярусам цэнтральнага зруба. Гарызантальна ашаляваныя фасады дэкарыраваны драўлянай разьбой (карнізы, ліштвы прамавугольных аконных праёмаў, вуглавыя лапаткі).

  Ва ўнутранай арганізацыі храма пануе прастора сяродкрыжжа, перакрытая высокім пірамідальным скляпеннем на ветразях. Абраз сярэдзіны 19 ст. «Мікалай Цудатворац».

 ' НГАБ у г. Гродна, ф. 97, воп. 1, спр. 278, арк. 3.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4