Пліса. Храм Раства Прасвятой Багародзіцы
2006.07
Гістарычны агляд:

Царква ў гонар Ражджаства Прасвятой Багародзіцы

   На могілках. Пабудавана ў 1905 г. з дрэва замест храма, які ўспамінаецца ў 1880 г.' Прыпісная да смалявіцкай Свята-Мікалаеўскай царквы. Рэканструявана ў канцы 20 ст.

   Помнік архітэктуры стылю мадэрн. Вырашана падоўжна-восевай 3-зрубнай кампазіцыяй з 2-схільнымі рознавялікімі прыступкамі нарастаючымі да цэнтра дахамі ганка, бабінца, малітоўнай залы, апсіды. Архітэктурны эфект будынка дасягаецца дынамічным і рытмічным нарастаннем да цэнтра кампазіцыі трохвугольных франтонаў 2-схільных дахаў. Дамінуе цэнтральны зруб, вільчык даху якога па цэнтры завершаны чацверыковай шатровай вежачкай. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Перад храмам пастаўлена вежападобная 4-гранная званіца пад шатровым пакрыццём.

 ' РДГА, ф. 799, воп. 33, спр. 820, арк. 107.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4