Трашчычы. Храм Раства Прасвятой Багародзіцы
2007.05
Гістарычны агляд:

Царква ў гонар Ражджаства Прасвятой Багародзіцы

   На могілках. Пабудавана ў 19 ст. з дрэва. Прыпісная да Пакроўскай царквы ў в. Турэц.

   Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам з 3-сценнай апсідай, над якой 2-схільны дах пераходзіць у вальмавы; над вільчыкам пастаўлена цыбулепадобная макаўка. Гарызантальна ашаляваны фасад завершаны трохвугольным франтонам, прарэзаны прамавугольным дзвярным праёмам, бакавыя — расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і брусамі-сцяжкамі ў прасценках.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4