- Гістарычны агляд:
Побач з царквой у імя святых пакутнікаў Барыса і Глеба. Пабудавана ў 17 ст. з цэглы як жылы дом, які ў 19 ст. перабудаваны пад царкву (у літаратурных крыніцах вядома як Барыса-Глебская царква).
Помнік архітэктуры барока і рэтраспектыўна-рускага стылю. Першапачаткова — 1-павярховы квадратны ў плане будынак, падзелены сцяной на 2 рознавялікія памяшканні. У 2-й палавіне 19 ст. кампазіцыя будынка набыла асіметрычны характар: палавіна ўсходняй сцяны была перабудавана ў 3-гранную апсіду, да заходняй сцяны прыбудавана 2-ярусная шатровая званіца-прытвор з макаўкай. На вільчыку вальмавага даху ўзведзены драўляны барабан (васьмярык на чацверыку) з цыбулепадобным купалам. Плоскасныя атынкаваныя фасады расчлянёны ўрубнымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі без ліштваў. У дэкоры выкарыстаны раслінны арнамент у тэхніцы зграфіта і фрэскавая размалёўка (фрагменты захаваліся на паўднёвай сцяне). Фасады апяразаны карнізным поясам. Пад будынкам сутарэнні.
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
- Адрас
- 212007 г.Магілёў, зав.Брусава, 2
- Тэлефон
- (0222) 22-79-08
- Епархія
- Магілёўская
- Благачынне
- Магілёўскае гарадское
- Вэб сайт
- http://church-mogilev.by/
- Архітэктар
- невядомы
- Від будаўніцтва
- першапачаткова праваслаўны будынак (пабудова)
- Тыпалогія храма
- сабор
- Стан храма
- дзейнічае
- Горадабудаўнічае рашэнне
- прыходскі комплекс
- Будаўнічы матэрыял сцен
- мураваны
- Год сканчэння будаўніцтва
- 1869
- Стагоддзе сканчэння будаўніцтва
- 19



















2008-2025
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на hram.by і аўтараў.