- Гістарычны агляд:
На паўночнай ускраіне вёскі. Пабудавана ў 2-й палове 18 ст. з дрэва на месцы храма 1637 г.
Будынак складаецца з прамавугольнага ў плане асноўнага аб’ёму і выцягнутай пяціграннай апсіды, да якой з падоўжных бакоў прыбудаваны невялікія рызніцы. Усе аб’ёмы аб’яднаны двухсхільным гонтавым дахам. Галоўны заходні фасад вырашаны ў выглядзе шасцікалоннага порціка, завершанага трапецападобным франтонам. Порцік і апсіда завершаны гранёнымі фігурнымі вежачкамі. Сцены верцікальная ашаляваны дошкамі з нашчыльнікамі, умацаваны брусамі і прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Дзвярны праём на галоўным фасадзе мае паўцыркульнае завяршэнне. Інтэр’ер зальны, перакрыцце бэлечнае з падшыўной столлю. Над уваходам размешчаны хоры, упрыгожаныя балюстрадай.
Царква – прыклад традыцыйнай драўлянай культавай пабудовы, у архітэктуры якой выкарыстаны элементы класіцызму.
У царкве - абразы 17-19 стст. Асабліва шануецца і лічыцца цудадзейным абраз "Маці Божая Падлеская" (17 ст.).
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1984, стар. 261.
Царква ў гонар Святога Духа
На паўночнай ускраіне вёскі. Пабудавана ў 2-й палавіне 18 ст. з дрэва на месцы драўлянага храма 1637 г., узведзенага па фундацыі мсціслаўскага ваяводы Георгія Сапегі.
Архітэктура вызначаецца прастатой і лаканічнасцю, рысамі народнага драўлянага дойлідства. Мае традыцыйную для праваслаўных храмаў аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю: прамавугольны ў плане асноўны аб'ём пераходзіць у 5-гранную апсіду, да якой па баках прыбудаваны невялікія рызніцы. Усе зрубы аб'яднаны агульным 2-схільным дахам, франтон якога завершаны фігурнай вежачкай, над алтарнай часткай — макаўкай. Заходні фасад аформлены прыбудаваным у 19 ст. 6-калонным порцікам, трапецападобны франтон якога, як і дах апсіды, завершаны макаўкай. Вертыкальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і брусамі-сцяжкамі. Уваход вырашаны арачным дзвярным праёмам. У залу, перакрытую плоскай столлю, выступаюць хоры з балюстраднай агароджай. Вельмі шанаваўся цудатворны абраз «Маці Божая». Перад храмам пастаўлена мураваная 2-ярусная 4-гранная званіца, завершаная шатром з макаўкай. Архітэктура вырашана ў стылі позняга класіцызму. Грані дэкарыраваны гарызантальнай расшыўкай тынкоўкі, вуглавымі руставанымі лапаткамі, круглымі разеткамі.
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
- Адрас
- 225376, Бресцкая вобласць, Ляхавіцкі раён, в. Падлессе, вул. Савецкая, 73
- Епархія
- Пінская
- Благачынне
- Ляхавіцкае
- Від будаўніцтва
- першапачаткова праваслаўны будынак (пабудова)
- Тыпалогія храма
- прыходскі храм
- Стан храма
- дзейнічае
- Горадабудаўнічае рашэнне
- прыходскі комплекс
- Будаўнічы матэрыял сцен
- драўляны
- Стагоддзе пачатку будаўніцтва
- 18
- Стагоддзе сканчэння будаўніцтва
- 18










2008-2025
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на hram.by і аўтараў.