- Гістарычны агляд:
Пабудавана ў 1919 г. на месцы драўлянага храма, пастаўленага ў 1789 г. з дрэва на сродкі памешчыка Пажарскага.' Дзейнічае з 1990 г.
Крыжова-купальны храм сіметрычна-восевай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі складаецца з прамавугольных зрубаў бабінца, малітоўнай залы, апсіды і нізкіх бакавых прыдзелаў. Над бабінцам надбудавана 2-ярусная шатровая званіца (чацвярык на чацверыку) . Над сяродкрыжжам 8-гранны барабан з купалам. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Галоўны ўваход вырашаны ганкам на слупах.
' НГАБ, ф. 242, воп. 1, спр. 2256, арк. 3 адв.
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
- Адрас
- 222372 Мінская вобласць, Валожынскі раён, в. Кіявец
- Епархія
- Маладзечанская
- Благачынне
- Ракаўскае
- Архітэктар
- невядомы
- Від будаўніцтва
- рэстаўрацыя
- Тыпалогія храма
- прыходскі храм
- Стан храма
- дзейнічае
- Горадабудаўнічае рашэнне
- прыходскі комплекс
- Будаўнічы матэрыял сцен
- драўляны
- Год пачатку будаўніцтва
- 1919
- Стагоддзе пачатку будаўніцтва
- 20









2008-2025
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на hram.by і аўтараў.