Салтанаўшчына. Храм Святой Троіцы
2006.05
Гістарычны агляд:

Царква ў гонар Святой Троіцы

   Пабудавана ў 1826 г. з цэглы як касцёл, адкрыта ў 1990-я гг.

   Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам пад 2-схільным дахам, завершаным па цэнтры цыбулепадобным купалам на 8-гранным барабане, па ўскрайках — макаўкамі. Фассады расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі, крапаваны прасценачнымі і вуглавымі пілястрамі. Перад храмам пастаўлена 2-ярусная 4-гранная шатровая званіца з макаўкай.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4