- Гістарычны агляд:
Царква ў гонар Святой Троіцы
На паўднёва-заходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 2-й палавіне 19 ст. з цэглы.
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю з рысамі рэтраспектыўнай готыкі. Кампазіцыйна крыжова-купальны храм складаецца з прамавугольнага прытвора, кубападобнай малітоўнай залы, 5-граннай апсіды з бакавымі рызніцамі. У сілуэце будынка пануе магутны цыліндрычны светлавы барабан са сферычным купалам. Плоскасныя атынкаваныя фасады члянёны арачнымі вокнамі з паўкруглымі люкарнамі ў стральчатых ліштвах (уплыў рэтраспектыўна-гатычнага стылю), апяразаны карнізам спрошчанага профілю. Такой жа аркай вырашаны галоўны ўваход.
У інтэр'еры памяшканні раскрываюцца ў перакрытае светлавым барабанам на ветразях сяродкрыжжа шырокімі арачнымі прасветамі, бакавыя прыдзелы перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі, апсіда — гранёнай конхай.
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
- Адрас
- Віцебская вобласць, Аршанскі раён, в. Солаўе
- Епархія
- Віцебская
- Благачынне
- Аршанскае другое раённае
- Архітэктар
- невядомы
- Від будаўніцтва
- першапачаткова праваслаўны будынак (пабудова)
- Тыпалогія храма
- прыходскі храм
- Стан храма
- не дзейнічае
- Горадабудаўнічае рашэнне
- асобная пабудова
- Будаўнічы матэрыял сцен
- мураваны
- Стагоддзе сканчэння будаўніцтва
- 19











2008-2025
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на hram.by і аўтараў.