Брэст. Сабор Уваскрасення Хрыстова
2018.02 Фота: Арабей В.
Гістарычны агляд:

Ва Усходнім жылым раёне горада. Узведзены ў 1995-98 гг. у гонар 50-годдзя перамогі ў Вялікай Айчынай вайне на ахвяраванні прыхаджан і пры фінансавай падтрымцы Прэзідэнта РБ А. Лукашэнкі, Брэсцкага аблвыканкама і гарвыканкама. Храм-помнік спраектаваны ў інстытуце «Брэстсельбудпраект» і пабудаваны намаганнямі настаяцеля, ветэрана Вялікай Айчынай вайны протаіерэя Я.С. Парфянюка '. Перад храмам пастаўлена 4-ярусная круглая брама-званіца з цыбулепадобным купалам. У сярэдзене верасня 1995 г. храм наведаў Патрыярх Маскоўскі і ўсея Русі Аляксій II.

Мураваны храм вырашаны ў неарускім стылі. Цэнтрычна аб'ёмная-прасторавая кампазіцыя складзена з 4 цыліндрычных вежаў-ратондаў, завершаных цыбулепадобнымі купаламі на цыліндрычных барабанах. Архітэктура храма вылучаецца традыцыйным спалучэннем белакаменных аб'ёмаў з залачоным 5-купаллем.

Ніжні ярус-крыпта храма з'яўляецца царквой Казанскай Маці Божай (дзейнічае з 1995).

Невысокая зала расчлянёна круглымі слупамі, што падтрымліваюць магутныя жалезабетонныя бэлькі, перакрыжаванне якіх стварае кесонную столь. Драўляны 1-ярусны іканастас спрошчанай трактоўкі. У левым прыдзеле ўсталяваны абраз «Прасвятая Багародзіца Ляснінская» (копія аднайменнага абраза з Ляснінскага жаночага манастыра ў Польшчы).

 

'Беларускі праваслаўны каляндар. 1997. Мн., 1996. С. 152.

Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.