Рэчыца. Сабор Успення Божай Маці
2008.03 Фота Тарасевіча В.М.
Гістарычны агляд:

Сабор у гонар Успення Прасвятой Багародзіцы

   У цэнтры горада. Пабудавана ў 1842 г. з цэглы паводле праекта 1835 г.'

   Помнік архітэктуры позняга класіцызму. У аснове аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) малітоўная зала, накрытая шатром з макаўкай і слыхавымі вокнамі. З франтальнага боку далучана прамавугольная ў плане трапезная пад 2-схільным дахам, з тыльнага — паўкруглая апсіда з бакавымі рызніцамі. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі і дзвярнымі праёмамі з броўкамі, апяразаны складанапрафіляваным карнізам і аркатурным фрызам, крапаваны здвоенымі вуглавымі пілястрамі.

 ' РДГА, ф. 1488, воп. 2, спр. 660, арк. 1 — 6 .

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4