- Гістарычны агляд:
Царква ў гонар Узнясення Гасподняга
Пабудавана ў пачатку 21 ст. з цэглы.
Вырашана ў стылізаваных формах царкоўнага дойлідства 2-й палавіны 19- пачатку 20 ст.
Падоўжна-восевую аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю складаюць прытвор-званіца, кубападобная малітоўная зала, апсіда. У сілуэце дамінуюць шацёр 2-яруснай 4-граннай званіцы з макаўкай, 8-грнны светлавы барабан з цыбулепадобнай галоўкай над шатровым дахам малітоўнай залы, макаўка над апсідай. Плоскасныя фасады расчлянёны арачнымі розных памераў аконнымі прёмамі і нішамі з рэльефнымі крыжамі ў прасценках. Уваход аформлены арачным ганкам-рундуком пад 2-схільным пакрыццём.
Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.
- Адрас
- Брэсцкая вобласць, Жабінкаўскі раён, в. Агароднікі
- Епархія
- Брэсцкая
- Благачынне
- Жабінкаўскае
- Архітэктар
- невядомы
- Від будаўніцтва
- першапачаткова праваслаўны будынак (пабудова)
- Тыпалогія храма
- прыходскі храм
- Стан храма
- дзейнічае
- Будаўнічы матэрыял сцен
- мураваны






2008-2025
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на hram.by і аўтараў.