Вялікі Рожан. Храм Ушэсця Гасподняга
2007.06
Гістарычны агляд:

На вул. Садовай. Пабудавана ў 1985 — 88 гг. з дрэва на месцы храма, збудаванага ў 1845 г. на сродкі князя Вітгенштэйна. Перад храмам пастаўлена 2-ярусная зрубна-каркасная званіца.

Вырашана ў традыцыях народнага храмабудаўніцтва 19 ст. Падоўжаны ў плане прамавугольны зруб завершаны 4-гранным ярусам з цыбулепадобным купалам на 8-гранным барабане. З усходняга боку далучана прамавугольная з бакавымі рызніцамі апсіда, завершаная макаўкай, з заходняга — прамавугольны прытвор, 2-схільны дах якога таксама завершаны макаўкай. Фасады прарэзаны арачнымі і квадратнымі аконнымі праёмамі. Уваход аформлены слуповым ганкам пад 2-схільным пакрыццём.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4