- Апісанне:
Пабудавана ў 1991 г. на месцы аднайменнага храма 1864 г.
У аснову архітэктурна-стылёвай трактоўкі храма пакладзены традыцыі царкоўнага дойлідства Рускай Поўначы. Архітэктурная выразнасць храма дасягаецца аб'ёмна-кампазіцыйнымі сродкамі — дынаміічным і рытмічным нарастаннем прамавугольных зрубаў прытвора, бабінца, малітоўнай залы, апсіды. Але ў аснове прасторавай дынамікі — рытм 2-гранных шчытоў 2-схільных дахаў, цэнтральны з якіх пасярэдзіне завершаны цыбулепадобнай галоўкай на гранёнай шыі. Больш дэкарыравана і канструкцыйна лёгка вырашаны 3 уваходныя ганкі пад 2-схільнымі навісямі на разных стойках і з балюстраднымі агароджамі. Храм упрыгожаны абразом «Маці Божая ахвяр Чарнобыля» (мастак А. Марачкін).
А.М. Кулагін "Праваслаўныя храмы Беларусі" (2007)
- Адрас
- 222160 Мінская вобласць, Смалявіцкі раён, г.Жодзіна, вул.Маскоўская
- Тэлефон
- (01775)3-80-38
- Епархія
- Барысаўская
- Благачынне
- Жодзінскае
- Вэб сайт
- http://arhistratig.by/
- Від будаўніцтва
- першапачаткова праваслаўны будынак (пабудова)
- Тыпалогія храма
- прыходскі храм
- Стан храма
- дзейнічае
- Будаўнічы матэрыял сцен
- драўляны









2008-2025
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на hram.by і аўтараў.