Касцюкоўка. Храм Архангела Міхаіла
2009.08 Фота: Арабей В.
Гістарычны агляд:

Пабудавана ў 1990-х гг. цэглы ў традыцыях старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Кампактны крыжова-купальны храм фарміруюць цэнтральны кубападобны аб'ём пад шатровым дахам, завершаным 8-гранным барабанам з цыбулепадобным купалам, бакавыя прыдзелы-рызаліты, прамавугольная нізкая апсіда пад 2-гранным пакрыццём. Архітэктурная пластыка плоскасных фасадаў дасягаецца крапоўкай прамавугольнымі філёнгамі, вуглавымі лапаткамі, карнізнымі прафіліроўкамі. Інтэр'ер асвятляецца высокімі і вузкімі арачнымі аконнымі праёмамі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.